Упершыню на «Кубку сяброўства» ў Віцебску адбудзецца матч паміж камандай зорак Беларусі і зборнай свету

Впервые на «Кубке дружбы» в Витебске состоится матч между командой звезд Беларуси и сборной мира

Традыцыйны міжнародны турнір па пляжным футболе «Кубак дружбы» пройдзе 24-26 ліпеня ў Віцебску з удзелам зборных чатырох краін. Упершыню сёлета спаборніцтвы адбудуцца пад эгідай ФІФА ў рамках афіцыйных мерапрыемстваў міжнароднай футбольнай федэрацыі.

Па словах старшыні Асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футбола ў Рэспубліцы Беларусь» Аляксея Сычова, такое куратарства - вялікі гонар для беларускага футбола, павышае статус турніру, а з іншага боку, цягне і сур'ёзную адказнасць. Гэта азначае кардынальнае змяненне падыходу да арганізацыі самога мерапрыемства, неабходнасць узгаднення кожнага кроку аж да найменшых нюансаў з прадстаўнікамі ФІФА.

Усяго ў турніры прымуць удзел акрамя нашых суайчыннікаў каманда Ірана, якая ўваходзіць у пяцёрку наймацнейшых у свеце, а яе трэнер Марка Актавіа з Бразіліі лічыцца адным з самых аўтарытэтнейшых і тытулаваных спецыялістаў, а таксама зборныя Турцыі і Эстоніі. Першапачаткова футбалісты правядуць матчы ў адзін круг, пасля чаго дзве дружыны, якія набралі найбольшую колькасць ачкоў, разыграюць галоўны прыз, а астатні дуэт высветліць у вочным паядынку трэцяга прызёра спаборніцтваў. Судзіць гульні будуць рэферы ФІФА - гэта адна з абавязковых арганізацыйных умоў.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Упершыню ў рамках «Кубка дружбы» адбудзецца матч паміж камандай зорак Беларусі, у якую ўвойдуць вядомыя айчынныя футбалісты і ўзмацняць беларускія артысты, і зборнай свету. Незалежна ад зыходу паядынку па яго заканчэнні артысты дадуць канцэрт прама на стадыёне. Сёння фарміраваннем гэтай часткі турніру займаецца Аляксей Хлестаў, які таксама выступіць і на полі, і на сцэне. Акрамя таго, беларускія футбалісты плануюць наведаць адну са спартшкол абласнога цэнтра, дзе правядуць майстар-клас для юных атлетаў і паднесуць у дар спартыўны інвентар.

Сёлета ўсе матчы турніру запланаваны да паказу па тэлеканале «Беларусь 5».

Расклад турніру VI Міжнароднага турніру па пляжным футболе - «Кубак Дружбы – 2015»