Упершыню тавары вытворцаў Віцебшчыны адправіліся ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Сінгапур

Впервые товары производителей Витебщины отправились в Объединенные Арабские Эмираты и Сингапур

Гэтыя краіны вельмі выгадныя і перспектыўныя для нас з пункту гледжання пашырэння геаграфіі паставак, бо яны даюць магчымасць выхаду на дзяржавы Аравійскага паўвострава і Інданезію адпаведна. За кошт наладжвання гандлёвых сувязей з Сінгапурам і Арабскімі Эміратамі заданне ўрада па экспарце тавараў на новыя рынкі на Віцебшчыне перавыканана больш чым у 3 разы.

Як паведаміў намеснік старшыні камітэта эканомікі – начальнік упраўлення інвестыцыйнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў Канстанцін Чорны, у ААЭ адправілася прадукцыя Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната – малако і вяршкі згушчаныя і канцэнтраваныя. Пакуль гэта першая прамысловая партыя, якая дазволіць меркаваць аб цікавасці да нашых тавараў і перспектывах пашырэння аб'ёмаў паставак. Што тычыцца Сінгапура, то туды ўжо на рэгулярнай аснове ажыццяўляюцца буйныя пастаўкі пакетаў прысадак да змазачных алеяў вытворчасці СААА «ЛЛК-Нафтан». Варта адзначыць, што выхад на новыя рынкі збыту – заслуга саміх прадпрыемстваў, для якіх пытанне дыверсіфікацыі экспарту адно з найважнейшых на парадку дня.

Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці».