Упершыню вайсковая часць унутраных войскаў МУС Беларусі атрымала духоўны сцяг - харугву

16 сакавіка, Полацк /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Упершыню воінская часць унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь атрымала духоўны сцяг - харугву. Гэтай гонару ўдастоена воінская часць 5530, якая дыслацыруецца ў Полацку, перадае з урачыстага рытуалу карэспандэнт БЕЛТА. "Царква і воінства ўзаемадзейнічалі ва ўсе часы. Хачу выказаць удзячнасць Беларускай праваслаўнай царкве за высокую ацэнку дзейнасці ўнутраных войскаў і запэўніць, што мы будзем і далей годна выконваць пастаўленыя перад намі задачы", - сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Валерый Гайдукевіч. Харугва з выявай Казанскай Божай Маці цяпер будзе суправаджаць воінаў у самых знамянальных падзеях, напрыклад, падчас прыняцця прысягі, у дні святаў і памятных дат. Яе галоўнае прызначэнне - духоўная падтрымка вайскоўцаў. Аб'яднанню намаганняў у маральным і патрыятычным выхаванні абаронцаў Айчыны шмат у чым спрыяла пагадненне аб узаемадзеянні паміж унутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой, заключанае ў маі 1998 года. Ва ўрачыстым рытуале ў Полацку прымалі ўдзел духоўныя і свецкія ўлады, а таксама злучэнні і часці Полацкага гарнізона. Дзве з іх стаялі пад сваімі духоўнымі сцягамі - гэта часць памежных войскаў і атрад полацкіх кадэтаў.-0-