«Час дзеяння»: у Лосвідзе праходзіць II абласны прафсаюзны моладзевы форум

«Время действий»: в Лосвидо проходит II областной профсоюзный молодежный форум
Больш за 80 прадстаўнікоў моладзевага крыла працоўных калектываў усіх галін эканомікі прымаюць удзел у II абласным прафсаюзным моладзевым форуме.

 

– Такія мерапрыемствы – гэта ўнікальная магчымасць напрамую пагутарыць з моладдзю, данесці тыя задачы, якія стаяць сёння перад рэгіёнамі, прадпрыемствамі. На вас робяць стаўку, у вас бачаць патэнцыял, таму сёння хочацца сумленна і адкрыта пачуць хвалюючыя пытанні, – адзначыў падчас адкрыцця форуму старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.

 

Старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач падкрэсліў, што сёння мы назіраем за аднаўленнем шматпалярнага ладу свету, фарміраваннем новых эканамічных саюзаў, з'яўляемся сведкамі больш чым 50 узброеных канфліктаў. Таму важна, каб наша краіна захавала ўстойлівасць канстытуцыйнага ладу і сацыяльную накіраванасць развіцця. Для гэтага трэба максімальна эфектыўна развіваць эканоміку ўсіх галін народнай гаспадаркі, аб'яднаць грамадства, сфарміраваць у маладых людзей пачуццё адказнасці за рэгіён і краіну.

 

 

 

 

Двухдзённая праграма стартавала з пасяджэння моладзевага Савета. Падчас дыялогавай пляцоўкі маладыя людзі змогуць задаць пытанні спікерам аб стратэгіі сучаснага развіцця краіны, рэалізацыі моладзевай палітыкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

 

 

 

Заўтра ўдзельнікі форуму наведаюць СВП «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз», дзе азнаёмяцца з перадавымі тэхналогіямі ў АПК – дыстанцыйным зондаваннем і выкарыстаннем рабатызаванай тэхнікі.

"Віцебскія весці"