"Час. Падзеі. Людзі". Віцебскі абласны краязнаўчы музей адзначае 105-годдзе

Афіцыйным днём нараджэння ўстановы культуры прынята лічыць 12 лістапада 1918 года, калі па ініцыятыве Віцебскага губернскага аддзела народнай адукацыі на базе прыватнага збору Антона Брадоўскага ў Віцебску быў створаны губернскі музей. І вось ужо 105 гадоў ён з'яўляецца цэнтрам грамадска-культурнай і навукова-асветніцкай дзейнасці.

Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Алег АгееўНамеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Алег Агееў

Выстава, прымеркаваная да знакавай даты, раскрывае найважнейшыя этапы развіцця Віцебскага абласнога краязнаўчага музея - адкрыццё губернскага музея, фарміраванне музейных калекцый, стварэнне экспазіцыі ў будынку былой ратушы ў 1920-х гадах, эвакуацыя музейнага фонду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне дзейнасці музея адразу пасля вызвалення горада Віцебска ў чэрвені 1944 года, стварэнне пастаяннай экспазіцыі, рамонт ратушы і адкрыццё новых філіялаў у 1990-х гадах, а таксама дзейнасць музея на сучасным этапе. У яе аснову леглі дакументы і фотаздымкі з фондаў установы культуры, абласнога дзяржaрхіву, абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна, прыватных збораў. Яны знаёмяць гледачоў з яркімі падзеямі, фактамі і людзьмі, якія пакінулі след у гісторыі музея.

Установа культуры з'яўляецца адным са старэйшых і найбагацейшых музеяў Беларусі, у склад якога ўваходзяць ратуша і тры філіялы. Збор музея налічвае ў агульнай складанасці больш за 300 тыс. экспанатаў, а ў яго фондах захоўваюцца, напрыклад, берасцяная грамата XIII-XIV стагоддзяў, "Кніга прывілеяў горада Віцебска", творы Юрыя Пэна, прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы і многае іншае.

Начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля ШыенокНачальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыенок

Госці, якія прыйшлі на свята музея, не пакінулі яго без падарункаў. Да прыкладу, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі ўручыў дырэктару музея Таццяне Старынскай "Крыштальную ліру", арыгінальная версія якой з'яўляецца галоўным прызам конкурсу маладых выканаўцаў маштабнага форуму. "Нас многае аб'ядноўвае, мы праводзім шмат сумеснх мерапрыемстваў і заўсёды застаемся добрымі суседзямі", - адзначыў ён, уручаючы прэзент.

Віцябляне і госці абласнога цэнтра змогуць наведаць выставу да 25 снежня.

"БелТА"