Усе непрыватызаваныя жылыя памяшканні пасля 1 ліпеня 2016 года пяройдуць у разрад арэндных або сацыяльных

Все неприватизированные жилые помещения после 1 июля 2016 года перейдут в разряд арендных или социальных

Яшчэ нядаўна каля аддзела «адно акно» гарвыканкама назіраліся чэргі з жадаючых прыватызаваць жыллё. Сёння ажыятажу няма, і гэта добрая магчымасць для тых, хто яшчэ не паспеў прыватызаваць кватэру, — аформіць жылое памяшканне ва ўласнасць.

Алег Жырнель, намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі гарвыканкама, нагадвае, што ва Указе №563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін» вызначаны канечныя тэрміны прыватызацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду: пасля 1 ліпеня 2016 года ўсе непрыватызаваныя жылыя памяшканні пяройдуць у разрад арэндных або сацыяльных. А гэта значыць, што жыхары, якія не скарысталіся правам прыватызацыі, будуць плаціць грашовыя сродкі за карыстанне жыллём.

Усе, каму яшчэ трэба прыватызаваць кватэру, павінны памятаць, што кошт афармлення ва ўласнасць жылля напрамую залежыць ад індэкса змянення кошту будаўніча-мантажных работ, які ўжываецца пры яе разліку. Пры гэтым індэкс павялічваецца штомесяц, і чым пазней вы звернецеся па пытанні прыватызацыі, тым вышэй будзе кошт кватэры, якая прыватызуецца.

Для падачы заявы наймальнік дзяржаўнай кватэры і ўсе зарэгістраваныя дарослыя члены яго сям'і павінны прыйсці з пашпартамі (на непаўналетніх дзяцей трэба мець пасведчанні аб нараджэнні), з дакументамі, якія пацвярджаюць права на льготы, чэкамі «Жыллё» (пры наяўнасці) у аддзел па рабоце з насельніцтвам па заяўным прынцыпе «адно акно» Віцебскага гарвыканкама (вуліца Леніна, 32, кабінет №100).

Ірына АЗЕВІЧ, "Віцьбічы"