Усе прапановы бізнес-супольнасці ўлічаны пры падрыхтоўцы праекта Дырэктывы №4

3 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Усе прапановы бізнес-супольнасці ўлічаны пры падрыхтоўцы праекта Дырэктывы №4. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Праект дакумента неаднаразова абмяркоўваўся на пасяджэннях Савета па развіцці прадпрымальніцтва, у Мінэканомікі з удзелам прадстаўнікоў бізнесу, так што ўсе пажаданні бізнес-супольнасці былі ўлічаны пры яго падрыхтоўцы", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі. На яго думку, прыняцце Дырэктывы №4 надасць штуршок павышэнню інвестыцыйнай актыўнасці айчыннага бізнесу. З'яўлення дырэктывы чакаюць не толькі бізнесмены, але і органы дзяржкіравання, падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі. Ён таксама паведаміў, што ў канцы мінулага тыдня Савет Міністраў накіраваў праект Дырэктывы №4 у Адміністрацыю Прэзідэнта, дзе дакумент праходзіць юрыдычныя працэдуры.-0-