Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы азімых збожжавых

24 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы азімых збожжавых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Па стане на 24 жніўня ў вобласці пасеяна крыху больш за 5 тыс.га, або 2% плана Мінсельгасхарча. Апошнімі да гэтай работы напярэдадні ўключыліся Браслаўскі, Лёзненскі і Сенненскі раёны, дзе за мінулы дзень пасеяна 10 га, 72 га і 24 га адпаведна. Найбольш актыўна сеў азімых збожжавых прасоўваецца ў Бешанковіцкім раёне, дзе выканана 15,8% плана. Гарадоцкі і Шумілінскі раёны пасеялі 3,5% і 3,4% плошчаў. Правядзенне гэтых работ у іншых рэгіёнах вобласці моцна стрымліваецца дажджамі, што адбіваецца на ходзе ўборкі цяперашняга ўраджаю. Усяго на 24 жніўня ў рэгіёне ўбрана 375,4 тыс.га збожжавых і зернебабовых, або 76,9% плошчаў. Тэмп работ за суткі склаў з-за непагадзі ўсяго 1,3% плошчаў. У большасці раёнаў з улікам складаных надворных умоў вялася выбарачная ўборка. Намалот у цяперашні час складае 1,176 млн.т збожжа з сярэдняй ураджайнасцю 31,3 ц/га. Акрамя гэтых работ аграрыі рэгіёна працягваюць унясенне гліфатзмяшчальных прэпаратаў і мінеральных угнаенняў пад сеў азімых культур, вядуць узворванне глебы, выбарку эліты азімых збожжавых, трашчэнне лёну і нарыхтоўку трасты, уборку зялёнага гарошку. У пачатку верасня гаспадаркам вобласці трэба будзе прыступіць да ўборкі кукурузы, агародніны і карняплодаў.-0-