Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых

Масавыя пасяўныя работы вядуцца ў Докшыцкім, Лепельскім, Чашніцкім, Бешанковіцкім, Глыбоцкім раёнах. Як прагназуюць спецыялісты, пры спрыяльных умовах надвор'я праз 2-3 дні ўсе гаспадаркі вобласці прыступяць да сяўбы яравых збожжавых, рапсу і лёну. Завяршыць іх сяўбу плануецца не пазней за 1 мая. Спазніласяе вясна стрымлівае масавыя вясновыя палявыя работы, што вымушае аграрыяў мабілізаваць рэсурсы для правядзення пасяўной кампаніі ў сціслыя тэрміны. У такіх умовах асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца кантролю за выкананнем тэхналагічных рэгламентаў работ. Гаспадаркі да пачатку пасяўных работ гатовыя і цалкам забяспечаны ўгнаеннямі і насеннем, палівам. На палі вобласці гатовыя выйсці больш за 1 тыс. пасяўных агрэгатаў. У Віцебскай вобласці яравыя збожжавыя і зернебабовыя плануецца пасеяць на плошчы каля 257 тыс.га, пад лен адведзена 20 тыс.га, яравы рапс будзе пасеяны на 13,1 тыс.га, кукуруза зойме 100 тыс.га. 14 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Іван Фёдараў. Масавыя пасяўныя работы вядуцца ў Докшыцкім, Лепельскім, Чашніцкім, Бешанковіцкім, Глыбоцкім раёнах. Як прагназуюць спецыялісты, пры спрыяльных умовах надвор'я праз 2-3 дні ўсе гаспадаркі вобласці прыступяць да сяўбы яравых збожжавых, рапсу і лёну. Завяршыць іх сяўбу плануецца не пазней за 1 мая. Спазніласяе вясна стрымлівае масавыя вясновыя палявыя работы, што вымушае аграрыяў мабілізаваць рэсурсы для правядзення пасяўной кампаніі ў сціслыя тэрміны. У такіх умовах асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца кантролю за выкананнем тэхналагічных рэгламентаў работ. Гаспадаркі да пачатку пасяўных работ гатовыя і цалкам забяспечаны ўгнаеннямі і насеннем, палівам. На палі вобласці гатовыя выйсці больш за 1 тыс. пасяўных агрэгатаў. У Віцебскай вобласці яравыя збожжавыя і зернебабовыя плануецца пасеяць на плошчы каля 257 тыс.га, пад лен адведзена 20 тыс.га, яравы рапс будзе пасеяны на 13,1 тыс.га, кукуруза зойме 100 тыс.га. Акрамя таго, пад ураджай 2011 года азімыя збожжавыя культуры пасеяны на плошчы звыш 240 тыс.га, пры гэтым азімыя пшаніца і трыцікале займаюць амаль 70% азімага кліну. Азімы рапс - амаль 87 тыс.га, яго пасевы пашыраны больш чым на 15% у параўнанні з 2010 годам.-0-