Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі азімага рапсу

Усі раёны Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі азімага рапсу, паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутара.

Па стане на 19 ліпеня, у вобласці ўбрана 4 тыс. га, або 15,8% плана. Самыя вялікія плошчы гэтай культуры трэба ўбраць у Дубровенскім (каля 3 тыс. га, убрана 0,5%) і Аршанскім (адпаведна 2,7 тыс. га, 2,2%) раёнах, найменшыя - у Расонскім і Браслаўскім (110 га і 138 га). Сярэдняя ўраджайнасць складае 11,7 ц/га. Найбольш высокая адзначаецца ў Лёзненскім (17,8 ц/га), Верхнядзвінскім (17,2 ц/га), Полацкім (15,5 ц/га) і Гарадоцкім (15,4 ц/га) раёнах.

"Завяршыць работу плануецца на працягу наступнага тыдня. Штодня ў палі выходзяць у розных гаспадарках ад двух да сямі камбайнаў, аднак уборка стрымліваецца дажджамі", - адзначыў Віктар Гутара. Актыўна ў рэгіёне вядуцца і іншыя сельгасработы.

Практычна ва ўсіх раёнах аграрыі прыступілі да ўборкі насеннікаў злакавых траў: убрана 26,8% плана пры сярэдняй ураджайнасці 1,7 ц/га. Вядзецца ўнясенне гліфасатаў. Самыя высокія тэмпы набралі Полацкі, Віцебскі і Лепельскі раёны. Разгортваецца ворыва пад сяўбу азімых крыжакветных. Ужо заарана 6,5 тыс. га, або 12% плана. Працягваецца нарыхтоўка травяных кармоў.

БЕЛТА.