Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі збожжавых на прысядзібных участках грамадзян
12 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Сельгаспрадпрыемствы ўсіх раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да аказання дапамогі грамадзянам ва ўборцы збожжавых на прысядзібных участках, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 12 жніўня, у гаспадарках насельніцтва скасілі амаль 4,7 тыс.га, што складае больш за 23% плошчаў прыватнага сектара, якія падлягаюць уборцы. Намалацілі каля 12,5 тыс.т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць перавышае 26,7 ц/га. У Браслаўскім, Верхнядзвінскім і Шаркаўшчынскім раёнах скасілі больш за 50% плошчаў прыватнага сектара, пры гэтым намалацілі адпаведна каля 990 т, амаль 610 т і больш за 2,2 тыс.т.
У большасці раёнаў ураджайнасць збожжавых на прысядзібных участках вагаецца ў дыяпазоне 25-30 ц/га, за выключэннем Верхнядзвінскага раёна, дзе гэты паказчык складае 17 ц/га. Самую высокую ўраджайнасць (31,5 ц/га) атрымліваюць пакуль падворкі Аршанскага раёна, дзе скасілі ўсяго каля 17 га і намалацілі 53 т збожжа.-0-