Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі кармоў

Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі кармоў, тэмп якіх будзе нарошчвацца на працягу бягучага тыдня. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Ефрэмаў.

У гаспадарках масава абкошваецца тэхніка, вядзецца падкос пашаў, пры гэтым зялёная маса ідзе на нарыхтоўку сена. Таксама прыступілі да нарыхтоўкі высокапажыўных кармоў у стрэйч-плёнку, набіраюць тэмп работы па нарыхтоўцы сенажу і сіласу. "Тэхніка, у прынцыпе, гатова і забяспечана палівам, травастой нармальны, таму ёсць упэўненасць, што з заданнем справімся", - канстатаваў Барыс Ефрэмаў.

Усяго ў бягучым сезоне ў Віцебскай вобласці трэба будзе нарыхтаваць каля 2 млн т сенажу і 2 млн т сіласу. Першы ўкос траў запланавана правесці на плошчы 210 тыс. га, нарыхтаваўшы пры гэтым каля 360 тыс. т кармавых адзінак.

Акрамя таго, аграрыі паўночнага рэгіёну працягваюць сяўбу адналетніх траў (пайза, проса), якую плануецца завяршыць у другой дэкадзе чэрвеня. Так як яны добрыя папярэднікі азімых культур, то ў далейшым гэтыя землі плануецца задзейнічаць пад азімую сяўбу, растлумачыў Барыс Ефрэмаў. Да канца бягучага тыдня некалькі раёнаў павінны дасеяць кукурузу, ліквідуючы адставанне, дапушчанае з-за ўмоў надвор'я.

БЕЛТА.