Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да жніва
Па аператыўных даных на раніцу 25 ліпеня, скасілі 5 тыс. га, што складае 1,4% ад агульнай колькасці хлебнай нівы рэгіёна. Хлебаробы намалацілі 14,6 тыс. т збожжа, пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га (у мінулым годзе на гэту дату ўраджайнасць была аналагічнай). У цэлым аграрыям вобласці трэба ўбраць больш за 351 тыс. га, на жніве плануецца задзейнічаць 1 тыс. 643 камбайны. У вобласці працягваецца нарыхтоўка кармоў. Рэгіён лідзіруе сярод абласцей па аб'ёмах нарыхтаваных травяных кармоў - на ўмоўную галаву жывёлы запасена 15 ц кармавых адзінак. У гаспадарках вобласці вядзецца ўборка рапсу - тэхніка ўжо прайшла 43% палёў, занятых алейнай культурай. Ураджайнасць рапсу складае 14,8 ц/га. Ільназаводы вядуць трапа́нне лёну. Гэтыя работы праведзены на 17% плошчаў.
Алена Ціханава - БЕЛТА.