Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да жніва
На Віцебшчыне выбарачную ўборку збожжавых вядуць гаспадаркі ўсіх раёнаў, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Усяго ўбрана 4,5 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур, што складае 1,3% ад агульнай колькасці плошчаў. Намалочана 14,5 тыс. т хлеба. З аднаго гектара хлебаробы ў сярэднім збіраюць па 32,1 ц збожжа. У рэгіёне набліжаецца да фінішу ўборка азімага рапсу - абмалочана 72% палёў. Паралельна вядзецца падрыхтоўка да сяўбы гэтай алейнай культуры - узаралі 37% плошчаў. Што тычыцца нарыхтоўкі кармоў, то рэгіён выканаў гадавое заданне па травяністых кармах на 57%. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 14,5 ц кармавых адзінак.
Алена Ціханава - БЕЛТА.