Усе раёны Віцебскай вобласці ўключыліся ва ўборку азімага рапсу
17 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Усе раёны Віцебскай вобласці ўключыліся ва ўборку азімага рапсу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Догель.
Па стане на 17 ліпеня, у рэгіёне скашана 10% плошчаў гэтай культуры, намалот пры сярэдняй ураджайнасці 16,3 ц/га склаў 8,8 тыс.т. У лідарах уборкі рапсу Пастаўскі (скашана 27,3% плошчаў), Ушацкі (23%), Лепельскі (20%) і Докшыцкі (19%) раёны.
Прыступіць да масавай уборкі збожжавых у Віцебскай вобласці плануецца з 20 ліпеня. Да гэтага часу павінна быць завершана наладка і падрыхтоўка машыннага парку, які будзе задзейнічаны ва ўборачнай, адзначыў Сяргей Догель, дадаўшы, што тэхніка гатова і яе абкатка на збожжавых ужо пачалася: скашаны 56 га.
Актамі тэмпамі прасоўваецца ў рэгіёне работа па другім укосе траў. На сённяшні дзень скашана 25% плошчаў травяных угоддзяў. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 14,33 ц кармавых адзінак, што складае 70% да задання. Уборка траў будзе весціся на працягу ліпеня-жнівень.-0-