Усе заданні цэнтралізаванага тэсціравання адпавядаюць школьнай праграме - А.Радзькоў
26 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Усе заданні цэнтралізаванага тэсціравання адпавядаюць школьнай праграме. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БелТА міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, які сёння прымае ўдзел у выязным пасяджэнні калегіі Мінадукацыі ў Віцебску, прысвечаным пытанням прафесійнай падрыхтоўкі і працаўладкавання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
"Усе тэсты распрацоўваліся строга ў межах школьнай праграмы", - сказаў міністр.
Разам з тым яны ўтрымліваюць заданні рознай ступені складанасці, што дазваляе выявіць глыбіню ведаў абітурыентаў, дадаў Аляксандр Радзькоў.-0-