Усе жылыя дамы Віцебска будуць падключаны да ацяплення да 4 кастрычніка
У Віцебску пачалося паэтапнае ўключэнне ацяплення ў жылых дамах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.
"На працягу 1-3 кастрычніка цяпло паступіць ва ўсе жылыя дамы Віцебска. Цеплакрыніцы правераны і гатовыя да працы ў зімовы час. Спецыялісты праводзяць канчатковую наладку абсталявання, работы па развоздушыванню батарэй. Магчымыя перабоі з падачай цяпла будуць устраняцца на працягу пяці дзён", - запэўнілі ва ўпраўленні.
На падставе рашэння аператыўнай групы Віцебскага аблвыканкама ўжо з панядзелка цяпло пачало паступаць у дзіцячыя сады, школы, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі абласнога цэнтра.
Алена Ціханава