Усебеларускі хрэсны ход «Царква і армія» прыбыў у Віцебск

Всебелорусский крестный ход «Церковь и армия» прибыл в Витебск
З дабраславення мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла ў краіне па памятных мясцінах і мясцінах воінскіх пахаванняў ідзе III Усебеларускі Хрэсны ход «Царква і армія». Прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, ён стартаваў у Брэсце. Мэта яго — аддаць хрысціянскія пашаны загінулым воінам, якія абаранялі Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У мінулую нядзелю Хрэсны ход прыбыў у Віцебск. У Свята-Успенскім кафедральным саборы была здзейснена Боская літургія. А на вайсковых могілках на Успенскай горцы адбыўся мітынг, які адкрыў кіраўнік епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянні са Узброенымі Сіламі ігумен Сергій Канстанцінаў, які ўзначальвае Хрэсны ход па тэрыторыі Віцебскай вобласці. Тут жа ўдзельнікі ўшанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл. Урачыстым маршам прайшлі, аддаючы пашану загінулым героям, воіны-дэсантнікі.

З месца пахавання ў Віцебску была ўзята зямля і змешчана ў асвечаную капсулу, якая перадаецца з памятным шэсцем з вобласці ў вобласць.

26 красавіка Хрэсны ход з Віцебска накіраваўся ў Гарадок, а потым — у Чашнікі, Новалукомль. Сёння шэсце сустрэлі ў Оршы.

III Усебеларускі Хрэсны ход «Царква і армія» завершыцца 5 мая ў Мінску.

Наталля КРУПІЦА, "Віцьбічы"