Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь з 17 па 23 лістапада 2014 года
Ідэя правядзення Тыдня прадпрымальніцтва ўпершыню была рэалізавана ў 2006 годзе ў Вялікабрытаніі. Яна была шырока падтрымана ў наступныя гады ў розных краінах свету і ў бягучым годзе яна ўжо праходзіць у 140 краінах. У 2011 годзе гэты ўжо міжнародны праект быў падтрыманы і Рэспублікай Беларусь.
З 17 па 23 лістапада арганізацыямі беларускай і міжнароднай бізнес-супольнасці пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь праводзяцца розныя мерапрыемствы: міжнародны форум прадпрымальніцтва, канферэнцыі, панэльныя дыскусіі, трэнінгі, майстар-класы, стартап-конкурсы. Усе яны накіраваны на фарміраванне прадпрымальніцкай культуры, развіццё прадпрымальніцкага патэнцыялу моладзі, пошук новых бізнес-ідэй, устанаўленне дзелавых кантактаў, развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства і ўцягванне ў міжнародныя праекты. З праграмай Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце праекта http://gew.by
Прадстаўнікі віцебскага бізнесу члены абласной «Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў» будуць на бязвыплатнай аснове ўдзельнічаць у Міжнародным форуме прадпрымальніцтва. Для прасоўвання ідэй Тыдня прадпрымальніцтва віцебскім навучальным установам прапанавана арганізаваць правядзенне сустрэч з паспяховымі прадпрымальнікамі Віцебска і майстар-класаў па пытаннях стварэння і развіцця бізнесу.
Для прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў» з 19 па 21 лістапада з 15-00 да 17-00 праводзіць гарачую лінію кансультавання па пытаннях арганізацыі і вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці па тэлефонах:
(0212) 37-36-13, (+37529) 812-24-27,
(+37529) 399-59-39, (+37525) 549-04-74.