Сусветны дзень цвярозасці адзначацьмуць на Алеі цвярозасці ў Глыбоцкім раёне
24 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сусветны дзень цвярозасці адзначаць на Алеі цвярозасці ў Глыбоцкім раёне, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў рымска-каталіцкім прыходзе Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна.
Алея цвярозасці сёлета адзначае пяцігоддзе з дня заснавання. У 2007 годзе яе заклаў цяпер нябожчык ксёндз Юозас Булька разам з групай ананімных алкаголікаў. З таго часу ў Мосары стала добрай традыцыяй кожную першую суботу кастрычніка праводзіць Дзень цвярозасці. Вось і сёлета 6 кастрычніка прыход запрашае ўсіх ахвотных памаліцца перад мошчамі святога Юсціна аб цвярозасці сем'яў і моладзі. Усе ахвотныя могуць узяць удзел у навядзенні парадку на Алеі цвярозасці і сустрэцца з членамі груп ананімных алкаголікаў.
Варта адзначыць, што з п'янствам у Мосары змагаюцца не адзін раз у год. Кожную другую нядзелю месяца ў храме праводзіцца малітва аб цвярозасці. З 2008 года Мосар абвешчаны зонай цвярозасці. Год таму мясцовыя ўлады правялі ў Глыбоцкім раёне Тыдзень цвярозасці. -0-