Сустрэчу з работнікамі сферы культуры правёў памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч

Встречу с работниками сферы культуры провел помощник Президента Беларуси – инспектор по Витебской области Анатолий Линевич

У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася сустрэча начальнікаў і спецыялістаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, кіраўнікоў устаноў культуры вобласці з памочнікам Прэзідэнта Беларусі – інспектарам па Віцебскай вобласці Анатолем Ліневічам і начальнікам упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пятром Падгурскім.


У ходзе канструктыўнага дыялогу ўзнімаліся актуальныя пытанні функцыянавання ўстаноў культуры, заработнай платы іх супрацоўнікаў, удасканалення ідэалагічнай і інфармацыйнай работы ў калектывах. Прапанаваны магчымыя шляхі вырашэння бягучых задач, вызначаны асноўныя напрамкі на бліжэйшую перспектыву.