Другі арэндны дом у Віцебску плануюць здаць у лістападзе
Увод у эксплуатацыю другога арэнднага дома па вуліцы Багатырова, 15 запланаваны на лістапад гэтага года, паведамілі ва "Упраўленні капітальнага будаўніцтва горада Віцебска".
На дадзены момант знешнія сеткі выкананы на 90 працэнтаў, аддзелачныя работы — на 85 працэнтаў, сістэма ацяплення дома падрыхтавана да запуску.
У арэндным доме прадугледжаны адна- і двухпакаёвыя кватэры. Іх здадуць з аздабленнем.
Генеральны падрадчык — Віцебскі сельскі будаўнічы камбінат.
Як толькі будзе падпісаны акт уводу дома, спецыялісты ўпраўлення жыллёвай палітыкі гарвыканкама зоймуцца размеркаваннем кватэр сярод грамадзян. Інфармацыя з'явіцца на сайце гарадскіх уладаў.
Ірына Азевіч, "Віцьбічы"