Другі год спецыялісты Віцебскага агародніннага сартавыпрабавальнага ўчастка збіраюць ураджай паўднёвых культур.
Вось ужо другі год спецыялісты Віцебскага агародніннага сартавыпрабавальнага ўчастка будуць збіраць ураджай паўднёвых культур. Па словах агранома ўчастка Андрэя Іванова, у 2013-м добра ўрадзілі кавуны. Прыкладна 600 цэнтнераў з гектара, што прыкладна ў два разы вышэй за ўраджайнасць у той жа Астрахані, адкуль прывозяць да нас папялісты плод цеплалюбівай расліны. Сёлетні халодны чэрвень і не самы цёплы жнівень сур'ёзна паўплывалі на ўраджайнасць кавуноў, таму сабраць плануюць дзесьці 300 ц/га. А вось дынь, наадварот, значна больш, чым летась.
Аднак гаварыць пра масавае вырошчванне паўднёвых культур у нашай вобласці пакуль рана. Спецыялісты толькі па выніках трохгадовых даследаванняў змогуць вызначыць, ці прыдатныя гэтыя сарты для вырошчвання ў паўночным рэгіёне краіны. Калі адказ будзе станоўчым, то насенне (сёння яно прывозное з-за мяжы і афіцыйна не распаўсюджваецца па рэспубліцы) дазволяць прадаваць на тэрыторыі Беларусі.
Анастасія Алімава, "Віцебскія весці"