Другі Інвест Уікэнд у Віцебску
Vitebsk Invest Weekend зноў запрашае аўтараў бізнес-праектаў і ідэй, экспертаў і інвестараў, а таксама патэнцыйных партнёраў 7-8 снежня 2012 г. ва УА ”ВДУ ім. Машэрава“. Партнёр № 1 – ААТ “Банк БелВЭБ” не толькі дапамагае адбыцца намечанаму мерапрыемству, але і парадуе лепшых конкурсантаў падарункамі, а самыя выгадныя прапановы – прывабнымі крэдытамі.
Генеральны інфармацыйны партнёр мерапрыемства - GorodVitebsk.by
Рэгіструйцеся як удзельнікі на investweekend.by
Уваход бясплатны.
Вы можаце прыйсці як гледач. Проста павысіць сваю бізнес-кваліфікацыю і набыць патрэбныя кантакты, але лепш паспрабаваць сябе ў якасці заяўніка і прэзентатара камерцыйнай ідэі.
Аўтары праектаў! Шаблон прэзентацыі спампуйце на vitinvest.by і дашліце на vitbiz@mail.ru.? Жадана прывесці і лічбы - колькі Вам трэба грошай, які ўласны ўклад, якія плануюцца даходы і затраты, калі акупяцца інвестыцыі.
Лепшыя будуць узнагароджаны! А, магчыма, і праінвеставаны.
Кансультуйцеся па падрыхтоўцы прэзентацый у дырэктара АДА ”Віцебскі бізнес-цэнтр“ (суарганізатара мерапрыемства) Шура Леаніда па падрыхтоўцы бізнес-праектаў і прэзентацый, тэл. (0212) 36-00-96 Час выступлення да 2 хвілін! Плюс 3 хвіліны адказы на пытанні экспертаў і інвестараў.
З праграмай можна азнаёміцца на сайце investweekend.by
Арганізатары
Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва
ТАА «Стартап тэхналогіі» Мінск, investweekend.by
Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і трансферу тэхналогій
АДА «Віцебскі бізнес-цэнтр» vitinvest.by
+375 29 713-83-94 МТС, 212 36-00-96