Другі тур конкурсу на стварэнне помніка княгіні Вользе стартуе ў Віцебску

2 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску стартуе другі тур конкурсу на стварэнне помніка заснавальніцы горада княгіні Вользе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Пётр Падгурскі. На другі конкурсны тур заяўлена 13 работ скульптараў і архітэктараў з Віцебска, Полацка і Мінска. Іх асноўнае адрозненне ад работ, прадстаўленых на першым конкурсным этапе, заключаецца ў большым выкарыстанні аўтарамі язычніцкіх сімвалаў, наяўнасці другарадных элементаў, непасрэдна звязаных з узвядзеннем горада, наданні Вользе больш зямнога аблічча. Раней акцэнт у работах рабіўся на падкрэсліванні святасці княгіні (‌లోба над галавой, галубы, крыж). Аднак прадстаўленыя тады эскізы не выклікалі асаблівай цікавасці, а таму і не знайшлі падтрымкі ў гараджан і прафесійнага журы. Сёлета грамадскае абмеркаванне пачнецца 3 лютага. Азнаёміцца з экспазіцыяй заяўленых работ можна на выставе ў Музычнай гасцёўні. Свой вердыкт члены журы з улікам меркавання жыхароў абласнога цэнтра агучаць пасля 13 лютага. Акрамя помніка княгіні Вользе, у найбліжэйшай будучыні ў горадзе на Дзвіне павінен з'явіцца і помнік Аляксандру Неўскаму, лёс якога таксама звязаны з Віцебскам. Над увасабленнем гэтай ідэі цяпер заняты скультары, адзначыў Мікалай Падгурскі.-0-