Другі ў вобласці тэхнічны цэнтр па падрыхтоўцы работнікаў АПК створаць на базе Высокаўскага прафліцэя

Второй в области технический центр по подготовке работников АПК создадут на базе Высокского профлицея
Другі ў вобласці тэхнічны цэнтр па падрыхтоўцы работнікаў АПК ствараецца на базе Высокаўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў падчас цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам дадзенай установы.

Больш за 100 юнакоў і дзяўчат – кваліфікаваных трактарыстаў-машыністаў, слесараў, кіроўцаў, аператараў птушкафабрык, кухараў – ужо праз месяц прыступяць да працы ў філіяле «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга», ААТ «Маяк Высокае», «Александрыйскае», ААТ «Арэхаўскі льнозавод» і інш. Гэтыя прадпрыемствы – лепшыя ў сваёй сферы.

– Маладыя спецыялісты павінны атрымліваць першы працоўны вопыт толькі на перадавых прадпрыемствах, – падкрэсліў кіраўнік вобласці. Там, дзе ёсць годныя ўмовы і заработная плата. Сёння мы выбудоўваем ёмістую праграму пераўзбраення сельскай гаспадаркі. Яна – у інавацыйных падыходах і працы на перспектыву.

Гаворачы аб новых падыходах у АПК, Мікалай Шарснёў акцэнтаваў увагу выпускнікоў на граматным спалучэнні тэорыі з практыкай.

– Галіна пераўзбройваецца, – сказаў ён. – І гэта закранае не толькі прадпрыемствы, але і навучальныя ўстановы – кавальні кадраў. Што ёсць тэорыя, не падмацаваная практыкай? Па вялікім рахунку, нішто. Таму мы і вучымся сёння працаваць у адзінай звязцы з навукай. Прыклад таму – стварэнне на базе навучальных устаноў тэхнічных цэнтраў з сучаснымі трэнажорамі, стэндамі, машынамі. Першы такі ўжо ствараецца на базе Гарадоцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельгасвытворчасці, другі будзе тут, у Высокім.

Вывесці сельскую гаспадарку Аршанскага раёна на прынцыпова новы ўзровень – такая адна з мэт эканамічнай перазагрузкі, якую планамерна праводзіць кіраўніцтва Віцебскай вобласці і мясцовая ўлада. З ходам выканання пастаўленых перад Аршаншчынай задач Мікалай Шарснёў азнаёміўся падчас нядаўняй паездкі ў рэгіён.

"Віцебскія весці".