Другая зала адкрыта ў кінатэатры «Мір» у Віцебску

Второй зал открыт в кинотеатре «Мир» в Витебске

У віцебскім кінатэатры «Мір» запусцілі ў эксплуатацыю другі зал для прагляду фільмаў у фарматах 2D і 3D.

З пачатку 2000-х у гэтым памяшканні ў розны час знаходзіліся крама, міні-рынак, більярдная зала, прыватны 3D-кінатэатр. Нарэшце, быў адрамантаваны і абсталяваны ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі ўласны зал кінатэатра «Мір» на 149 месцаў. Закуплена неабходнае абсталяванне, новы ламінаваны экран, зручныя крэслы.

Цяпер з невялікай розніцай у часе ў «Міры» будуць ісці адразу па два кінапаказы. 10 кастрычніка гледачы змогуць трапіць у новы зал на сеансы мультфільма «Тэд Джонс і Загублены горад» у фармаце 3D і фантастычны фільм «Філосафы: урок выжывання» у 2D.

Акрамя таго, як паведаміла дырэктар кінатэатра Таццяна Екамасава, будзе працягнуты бягучы рамонт. У прыватнасці, у лістападзе прадугледжваецца пачаць рэканструкцыю фае на другім паверсе, каб можна было зручна размясціць усіх гледачоў, якія чакаюць пачатку сеансу.

Дарэчы, у «Міры» нядаўна завяршыліся паказы Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражных фільмаў. Большасць віцяблянадалі свае галасы за карціну «Я – вялізны шар смутку».

Кацярына Князева, "Віцебскія весці"