Другі залаты медаль на чэмпіянаце свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў у складзе эстафетнай каманды заваявала прадстаўніца Віцебшчыны Дар'я Блашко

Вторую золотую медаль на чемпионате мира-2015 по биатлону среди юношей и юниоров в составе эстафетной команды завоевала представительница Витебщины Дарья Блашко

Каманда Беларусі без штрафных кругоў з сямі дадатковымі патронамі атрымала перамогу ў эстафетнай гонцы дзяўчат (да 19 гадоў) 3х6 кіламетраў, якая адбылася 23 лютага на чэмпіянаце свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў у спорткомплексе «Раўбічы».

За нацыянальную каманду выступалі Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Дар'я Блашко. Гаспадыні трасы сталі лепшымі з вынікам 51 хвіліна 50,2 секунды.

Самы адказны трэці этап давялося бегчы прадстаўніцы Віцебшчыны — Д.Блашко. Наша зямлячка хутка і дакладна адстрэлілася на першым рубяжы, і здавалася, ужо без лішняга напружання дабяжыць і прынясе камандзе вікторыю. Але крыху панерваваць заўзятараў біятланістка прымусіла, калі вяла агонь на

«стойцы». Два заключныя стрэлы сышлі міма мэты, але рэзервовымі патронамі яна выправіла сітуацыю. Нягледзячы на страту лішняга часу, спартсменка адправілася да фінішу лідарам.

У спорткомплексе

«Раўбічы» завяршыўся 49-ы чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў і 14-ы сярод юнакоў і дзяўчат. Гонкі юніёрскага чэмпіянату свету за сем спаборніцкіх дзён наведалі 25329 гледачоў. Разыграна 16 камплектаў узнагарод, па 4 у індывідуальнай гонцы, спрынце, гонцы праследавання, эстафеце. Беларусь з 2 залатымі медалямі заняла пятае месца ў рэйтынгу сярод прадстаўнікоў адзінаццаці краін, якія падымаліся на п'едэстал гонару.

Па матэрыялах БелТА