В. Цалко прапануе ўвесці для заказнікаў планы па экатурыстычных паслугах

17 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзімір Цалко прапануе ўвесці для заказнікаў планы па экатурыстычных паслугах. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні калегіі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На думку міністра, заказнікам пара вучыцца самім зарабляць сродкі. Для гэтага неабходна шырэй выкарыстоўваць магчымасці ўдзелу ў міжнародных праектах, прапаноўваць свае заяўкі на атрыманне грантаў, самім распрацоўваць цікавыя маршруты. У Віцебскай вобласці з 6 прыродаахоўных устаноў, якія ажыццяўляюць кіраванне заказнікамі, у 2010 годзе толькі дзве зарабілі сродкі - заказнікі "Асвейскі" і прыродаахоўнае прадпрыемства "Экаросы". Уладзімір Цалко таксама канстатаваў, што некаторыя асабліва ахоўныя тэрыторыі ў Віцебскай вобласці не маюць пакета неабходных дакументаў, якія пацвярджаюць іх статус. У найбліжэйшы час трэба будзе распрацаваць праграмы па развіцці асабліва ахоўных тэрыторый.-0-