В. Цалко лічыць мэтазгодным абмежаваць вясенняе паляванне на птушак на асобных тэрыторыях Беларусі
30 верасня, Віцебская вобласць /Наталля Ільічова - БЕЛТА/. У Правілах вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання мэтазгодна прадугледзець увядзенне абмежаванняў на вясновае паляванне на птушак на асобных тэрыторыях Беларусі, якія маюць міжнародны статус. У першую чаргу гэта датычыцца асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Такое меркаванне выказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзімір Цалко сёння на семінары, які праводзіць Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Забарона вясновага палявання на птушак - гэта актуальная праблема, якая мае шырокі грамадскі рэзананс. Дыскусіі па ёй вядуцца ўжо амаль 20 гадоў. За гэты час у рэспубліцы значна знізілася колькасць вадаплаўных птушак", - сказаў міністр.
Для прыкладу ён дадаў, што ва Украіне, дзе забаронена вясновае паляванне на трансгранічных тэрыторыях у вярхоўях ракі Прыпяць, колькасць шэрай гусі складае каля 500 пар, у той час як у Беларусі - усяго толькі 10-20 пар.-0-