Уведзены часовыя абмежаванні пропуску праз мяжу з-за каронавіруса
Літва
Літва з 0.00 гадзін 16 сакавіка ўводзіць забарону на ўезд на тэрыторыю краіны большасці замежнікаў, за выключэннем грузаперавозчыкаў, членаў сем'яў грамадзян Літвы, асоб, якія маюць дазвол на пражыванне і працу ў краіне, дыпламатаў. Жыхарам замежных краін, у тым ліку грамадзянам Беларусі, будзе прадастаўлены "гуманітарны калідор" на працягу трох сутак для транзіту на Радзіму праз тэрыторыю Літвы. Пра гэта МЗС Беларусі праінфармавала на сваёй старонцы ў Facebook.
У прыватнасці, перасекчы тэрыторыю Літвы транзітам, каб вярнуцца ў свае дзяржавы, можна будзе з 16 па 18 сакавіка ўключна. З 0.00 гадзін 19 сакавіка ўезд на тэрыторыю Літвы будзе забаронены.
"Колькасць памежных пунктаў для перасячэння дзяржаўнай мяжы будзе скарочана. На дадзены момант пацверджана дзеянне у звычайным рэжыме прапускных пунктаў "Мядзінінкай - Каменны Лог", "Райгардас - Прывалка", - таксама сказана ў паведамленні. - Настойліва рэкамендуем усім грамадзянам Беларусі, якія жадаюць вярнуцца дадому, зрабіць гэта ў тэрмін да 0.00 гадзін 19 сакавіка".
Беларусаў, якія знаходзяцца зараз у Літве альбо плануюць перасекчы яе транзітам, просяць загадзя разлічыць маршруты руху і паклапаціцца пра загадзя набыццё білетаў. А таксама сачыць за змяненнем сітуацыі з графікам руху даступнага для выезду транспарту.
"Авіякампанія "Белавія" пацвердзіла магчымасць браніравання месцаў на рэйсы па маршруце "Вільнюс - Мінск" 15, 16, 17, 19 і 20 сакавіка 2020 года", - такую падказку дае МЗС Беларусі суайчыннікам.
Тым беларусам, якія плануюць выязджаць з Літвы з 16 па 30 сакавіка, трэба зарэгістравацца, накіраваўшы на электронны адрас khmyl@mfa.gov.by з паметкай "Экстраны выезд" наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, меркаваныя даты і спосаб выезду.
Пры ўзнікненні дадатковых пытанняў варта звяртацца ў амбасаду па тэлефонах для экстранай сувязі: +370 699 59 434, +370 695 41 778, +370 600 16 244.
Грамадзянам Беларусі раяць быць вельмі ўважлівымі да
свайму стану здароўя, не грэбаваць прафілактычнымі мерамі абароны і гігіены і рэкамендацыямі арганізацый аховы здароўя Літвы. Пры найменшых прыкметах захворвання альбо пасля кантактаў з імаверным носьбітам каранавіруса трэба звяртацца ў медыцынскія ўстановы Літвы і па тэлефоне гарачай лініі 1808.Украіна
З 00.01 16 сакавіка па кіеўскім часе на працягу двух тыдняў не будзе ажыццяўляцца пропуск праз дзяржаўную мяжу Украіны замежнікаў і асоб без грамадзянства, у тым ліку ў межах транзітнага праезду. Забарона на перасячэнне мяжы не будзе распаўсюджвацца толькі на супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных ва Украіне, членаў іх сем'яў, а таксама грамадзян, якія маюць пасведчанне на пастаяннае або часовае пражыванне ва Украіне.
Польшча
З 00.00 15 сакавіка па польскім часе будуць зачынены для пропуску замежных грамадзян межы Польшчы на 10 дзён (з магчымасцю падаўжэння тэрміну). Спыняецца міжнароднае авія- і чыгуначнае паведамленне, у тым ліку транзітны праезд. У польскіх пунктах пропуску спыняецца афармленне ў "Белавежы" (з беларускага боку "Перароў"), "Чэрэмхе" ("Высакалітоўск"), "Палаўцах" ("Пясчатка"), "Славатычах" ("Дамачава") і "Рудаўцы" ("Лясная").
Перасячэнне мяжы ў аўтадарожных пунктах пропуску Польшчы "Тэрэспаль" ("Брэст аўтадарожны"), "Кукурыкі" ("Казловічы"), "Кузніца Беластоцкая" ("Брузгі"), "Баброўнікі" ("Бераставіца"), а таксама чыгуначных - "Тэрэспаль" ("Брэст чыгуначны"), "Семенуўка" ("Свіслач") на чыгуначнай станцыі Свіслач, "Кузніца Беластоцкая" ("Гродна") на чыгуначных станцыях Гродна і Брузгі на ўезд у Польшчу будзе дазволена: грамадзянам Польшчы, тым, хто з'яўляецца мужам, жонкай або дзецьмі грамадзян Польшчы або знаходзіцца пад іх апекай, асобам, якія маюць карту паляка, кіраўнікам дыпмісій і персаналу дыпламатычных і консульскіх устаноў, а таксама членам іх сем'яў, грамадзянам, якія маюць права пастаяннага або часовага знаходжання на тэрыторыі Польшчы, а таксама кіраўнікам транспартнага сродку для перавозкі тавараў.
Абмежавальныя меры па перасячэнні мяжы з Украінай і Польшчай будуць дзейнічаць да асаблівага распараджэння. Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць гэтыя звесткі пры планаванні паездак.
Пры гэтым абазначаныя меры ў суседніх краінах не абмяжоўваюць выезд з іх грамадзян Беларусі. Тым, хто планаваў вяртацца на радзіму транзітам праз названыя краіны, МЗС Беларусі рэкамендуе дзейнічаць у адпаведнасці з канкрэтнай сітуацыяй і шукаць альтэрнатыўныя варыянты. Тым, хто апынуўся ў сітуацыі, калі няма магчымасці вярнуцца дадому, неабходна паведамляць пра сябе ў адпаведныя замежныя ўстановы Беларусі ці ў Міністэрства замежных спраў.
"Сітуацыя не статычная. У сувязі з гэтым дадаткова просім грамадзян, якія плануюць замежныя паездкі, з мэтай атрымання падрабязнай інфармацыі аб характары і тэрмінах абмежаванняў, звяртацца ў адпаведныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы ці консульскія ўстановы гэтых краін. Актуальная інфармацыя па меры з'яўлення будзе размяшчацца ў тым ліку на сайтах беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у замежных дзяржавах", - дадалі ва знешнепалітычным ведамстве.
Тэлефоны для экстраннай сувязі ў беларускіх пасольствах на тэрыторыі бліжэйшых дзяржаў:
- Польшча - +48 694 459 554
- Літва - +370 699 59 434
- Латвія - +371 6 732 53 21
- Украіна - +38 050 406 23 30
- Эстонія - +372 580 14 707
- Расія - + 7 495 777 66 44
Чыгуначныя злучэнні прыпыняюцца
Літва
Працягваюцца прыпыненні руху ў чыгуначных злучэннях уу сувязі з сітуацыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19. Адмяняюцца і часова не будуць хадзіць: цягнік №801/802 Мінск-Вільнюс (адпраўленнямі з 21 сакавіка); цягнікі №804/803 і №808/807 Вільнюс-Мінск (з 16 сакавіка); цягнік №805/806 Мінск-Вільнюс (з 16 сакавіка); цягнік №809/810 Мінск-Вільнюс (з 27 красавіка), а таксама беспересадочный вагон Гомель-Калінінград у складах цягнікоў №301/359-360/100 адпраўленнем з Гомеля з 5 чэрвеня, з Калінінграда - з 6 чэрвеня.
Міжнародныя цягнікі фарміравання АТ "РЖД" будуць следаваць транзітам па тэрыторыі Літвы без пасадкі і высадкі пасажыраў па станцыях Кена, Вільнюс, Кібартай. Такі парадак закране цягнікі: №30/29 Калінінград-Масква адпраўленнем з Калінінграда з 16 сакавіка, з Масквы - з 15 сакавіка; №80/79 Калінінград-Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Калінінграда з 17 сакавіка, з Санкт-Пецярбурга - з 15 сакавіка; №360/359 Калінінград-Адлер адпраўленнем з Калінінграда з 16 сакавіка, з Адлера - з 15 сакавіка; №148/147 Калінінград-Масква адпраўленнем з Калінінграда з 23 красавіка, з Масквы - з 24 красавіка; №426/425 Калінінград-Чалябінск адпраўленнем з Калінінграда з 25 мая, з Чалябінска - з 28 мая.
Латвія
Адмяняюцца і часова не будуць курсіраваць цягнік №31/32 Кіеў-Рыга адпраўленнем з Кіева з 16 сакавіка, з Рыгі - з 17 сакавіка, а таксама прычапныя вагоны Мінск-Рыга, якія курсіруюць у складах цягнікоў №31/32 адпраўленнем з Мінска і Рыгі з 17 сакавіка; цягнік №87/88 Мінск-Рыга адпраўленнем з Мінска з 18 сакавіка, з Рыгі - з 19 сакавіка.
Украіна
У сувязі з сітуацыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19, Украінай прынята рашэнне аб закрыцці міжнародных чыгуначных зносін. На падставе гэтага часова прыпыняецца курсіраванне некаторых цягнікоў, беспересадочных і прычапных вагонаў, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Гаворка ідзе аб наступных цягніках: №32/31 Кіеў-Рыга, а таксама прычапны вагон Мінск-Рыга; №53/54 Кіеў/Харкаў-Санкт-Пецярбург; №86/85 Мінск-Кіеў; №94/93 Мінск-Адэса; №100/99 Мінск-Запарожжа, а таксама беспересадочные вагоны Мінск-Кішынёў; №361/362 Кішынёў-Санкт-Пецярбург, а таксама беспересадочные вагоны Гродна-Санкт-Пецярбург; №371/372 Магілёў-Львоў, а таксамапрычапныя вагоны Баранавічы-Львоў і Мінск-Магілёў; №856/855 Гомель-Сноўск.
Таксама адмяняюцца і часова не будуць курсіраваць больш за дзясятак поездаў і вагонаў. У прыватнасці - поезд №31/32 Кіеў-Рыга адпраўленнем з Кіева з 16 сакавіка, з Рыгі - з 17 сакавіка, а таксама прычапны вагон Мінск-Рыга, адпраўленнем з Мінска і Рыгі 17 сакавіка. Адмяняюцца поезд №54/53 Кіеў/Харкаў-Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Кіева і Харкава з 15 сакавіка, адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга - з 16 сакавіка; поезд №86/85 Мінск-Кіеў адпраўленнем з Мінска з 15 сакавіка, з Кіева - з 16 сакавіка; поезд №94/93 Мінск-Адэса адпраўленнем з Мінска з 17 сакавіка, з Адэсы - з 18 сакавіка.
Не будуць курсіраваць поезд №100/99 Мінск-Запарожжа адпраўленнем з Мінска з 16 сакавіка, адпраўленнем з Запарожжа - з 17 сакавіка; поезда №856/855 Гомель-Сноўск-Гомель адпраўленнем з Гомеля і Сноўска з 21 сакавіка; поезд №361/362 Кішынёў-Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Кішынёва з 15 сакавіка, з Санкт-Пецярбурга - з 17 сакавіка.
Акрамя таго, адменены бесперасадачныя вагоны: у злучэнні Гродна-Санкт-Пецярбург, якія курсіруюць у складах поездаў №26/362 адпраўленнем з Гродна з 16 сакавіка; у злучэнні Гродна-Санкт-Пецярбург, якія курсіруюць у складах поездаў №83/7/25 адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 17 сакавіка; у злучэнні Мінск-Кішынёў, якія курсіруюць у складах поездаў №100/362 адпраўленнем з Мінска з 16 сакавіка; у злучэнні Кішынёў-Мінск, якія курсіруюць у складах поездаў №361/99 адпраўленнем з Кішынёва з 17 сакавіка.
Поезд міжнародных ліній №371 Магілёў-Львоў адпраўленнем з Магілёва 15 сакавіка праследуе да станцыі Гарынь і 16 сакавіка адправіцца назад па маршруце Гарынь-Магілёў. У далейшым поезд №371/372 Магілёў-Львоў-Магілёў адмяняецца і часова курсіраваць не будзе. У сваю чаргу прычапны вагон Баранавічы-Львоў адпраўленнем з Баранавіч з 15 сакавіка і адпраўленнем з Львова з 16 сакавіка адмяняецца.
Польшча
Адмяняюцца і часова курсіраваць не будуць з 15 сакавіка поезда №126/125 і 128/127 Брэст-Варшава-Брэст, поезд №304/303 Кракаў-Гродна, поезда №119/120, 121/122 і 123/124 Брэст-Тэрэспаль-Брэст.
- Невыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без спагнання дадатковых плат і збораў - па прад'яўленых білетах.
- Вярнуць плацяжы па электронных білетах можна праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент. Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.
- Пасажыраў просяць з разуменнем паставіцца да складанай сітуацыі і ўважліва сачыць за зменамі ў графіку руху цягнікоў. Аб аднаўленні руху будзе абвешчана дадаткова.
- Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.
Па матэрыялах БЕЛТА.