ВУП Беларусі ў I квартале павялічыўся на 10,9%

12 красавіка, Мінск /Кар. БелТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-сакавік у супастаўных цэнах склаў 110,9% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Пры гэтым у сферы вытворчасці рост ВУП склаў 112,5%, у сферы паслуг – 110%. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2011 годзе рост ВУП павінен скласці да ўзроўню 2010 года 109-110%. Вытворчасць прамысловай прадукцыі за першы квартал узрасла на 11,8% і склала Br49,818 трлн. (гадавы прагноз росту – на 9-9,5%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі ў студзені-сакавіку склала 11,8%. Па прагнозе на 2011 год гэты паказчык павінен скласці 12-13%.-0-