ВУП Беларусі ў I квартале вырас на 4%

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў I квартале бягучага года павялічыўся на 4% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года пры прагнозе росту на 2010 год на 11-13%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Вытворчасць прамысловай прадукцыі за названы перыяд 2010 года склала 105,9% (гадавы прагноз 110-112%) да ўзроўню такога ж перыяду мінулага года і дасягнула каля Br33,5 трлн. Аб'ём выпуску спажывецкіх тавараў склаў Br7,8 трлн. (109,3%), у тым ліку харчовых - Br4,3 трлн. (111,1%), нехарчовых - Br3,1 трлн. (107,7%). Прагноз на 2010 год па вытворчасці спажывецкіх тавараў - 114-115%.-0-