Вячаслаў Дурноў: работнікам спартыўнай галіны важна не толькі рыхтаваць спартсменаў высокага класа, але і выхоўваць патрыётаў

Вячеслав Дурнов: работникам спортивной отрасли важно не только готовить спортсменов высокого класса, но и воспитывать патриотов
У мінулым годзе спартсмены Віцебскай вобласці на міжнародных стартах заваявалі 49 медалёў, з іх 13 залатых. Пры гэтым трэнерам паўночнага рэгіёну неабходна не толькі рыхтаваць спартсменаў высокага класа, але і ўдзяляць увагу іншым аспектам сваёй працы. Пра гэта ішла размова на выніковым пасяджэнні калегіі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама.

Нагадаем, на леташняй Алімпіядзе ў Парыжы віцебская школа скачкоў на батуце ў чарговы раз прадэманстравала лепшы вынік. Удзельнікі калегіі адзначалі, што залаты поспех Івана Літвіновіча – выдатны прыклад для моладзі - якіх поспехаў можна дасягнуць пры належным працавітасці.

- Алімпійскія медалі – гэта вельмі знакава і прыемна, - адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. – Пры гэтым вялікую ўвагу трэба ўдзяляць рабоце дзіцяча-юнацкіх школ. Усе нашы спартыўныя функцыянеры павінны разумець, што калі ў іх дыпломах напісана «Трэнер-выкладчык», то яны павінны выхаваць асобу, патрыёта сваёй краіны.

Як падкрэсліў Вячаслаў Дурноў, вялікую ўвагу трэба ўдзяляць і спартыўнай інфраструктуры.

- У 2025 годзе будзе працягнута работа па будаўніцтве новых, а таксама мадэрнізацыі і рэканструкцыі наяўных спартыўных аб'ектаў, - сказаў намеснік старшыні аблвыканкама. - Напрыклад, прыступаем да будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў мікрараёне Білева ў абласным цэнтры. Пры гэтым спартыўная інфраструктура патрабуе пастаяннага удасканалення. Мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб нашы спартыўныя аб'екты былі прывабнымі.

Таксама на калегіі адбылося ўзнагароджанне лепшых работнікаў спартыўнай галіны Віцебскай вобласці па выніках мінулага года.

"Віцебскія весці"