ВЫБАРЫ-2015. Больш за 11,4 тыс. чалавек прэтэндуюць на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій у Віцебскай вобласці

ВЫБОРЫ-2015. Более 11,4 тыс. человек претендуют на включение в состав участковых избиркомов в Витебской области

У Віцебскай вобласці на ўключэнне ў склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі вылучаны 11 тыс. 442 прэтэндэнты, паведамілі ў абласной камісіі па выбарах.

Пры гэтым грамадзяне шляхам падачы заяў дэлегавалі 4 тыс. 731 чалавека (41,3%), грамадскія аб'яднанні - 4 тыс. 637 (40,5%), працоўныя калектывы - 1 тыс. 881 (16,4%), палітычныя партыі - 193 (1,7%).

Сярод грамадскіх аб'яднанняў найбольшую актыўнасць праявілі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (1 тыс. 805), ГА "Белая Русь" (662), Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў (579) і ГА "БРСМ" (576). Сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі дэлегавалі таксама Беларускі саюз жанчын, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускі фонд міру, Беларускі саюз афіцэраў, Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане, Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Самакіраванне і грамадства" і інш. З палітычных партый больш за ўсё прадстаўнікоў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі (81 чалавек). Актыўна ўдзельнічалі ў працэсе фарміравання участковых камісій Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" (38 чалавек), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (32), Аб'яднаная грамадзянская партыя (22), Партыя БНФ (18).

Сёння ў рэгіёне завяршаецца работа па фарміраванні персанальнага складу участковых камісій. У вобласці ўтворана 848 выбарчых участкаў, будзе сфарміравана столькі ж камісій.

Алена Ціханава, БЕЛТА.