ВЫБАРЫ-2015. Прадстаўнікі аблвыбаркама з пачатку датэрміновага галасавання наведалі каля 10% участкаў у Віцебскай вобласці
Прадстаўнікі аблвыканкама наведалі каля 10% участкаў для галасавання ў Віцебскай вобласці, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.
З моманту пачатку датэрміновага галасавання прадстаўнікі аблвыканкама наведалі каля 80 выбарчых участкаў у розных раёнах вобласці. Ніякіх сур'ёзных заўваг да арганізацыі працы няма.
"На ўсіх участках працуюць назіральнікі, іх колькасць вар'іруецца ад 1 да 5 чалавек. Разам з нацыянальнымі маніторынг вядуць і замежныя эксперты", - адзначылі ў абласной камісіі.
"Датэрміновае галасаванне ў рэгіёне праходзіць спакойна, актыўнасць грамадзян прыкладна аднолькавая ва ўсіх раёнах. Па вобласці за два дні прагаласавала больш за 11% выбаршчыкаў", - паведамілі ў аблвыканкаме. Цяпер у вобласці галасаванне праходзіць на 796 участках. Непасрэдна ў дзень выбараў 11 кастрычніка да іх дадасца яшчэ 52 - яны будуць арганізаваны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. У паўночным рэгіёне ў спісы для галасавання ўключаны больш за 870 тыс. чалавек.
Алена Ціханава, БелТА.