ВЫБАРЫ-2015. У Віцебскай вобласці акрэдытавана 170 нацыянальных назіральнікаў

ВЫБОРЫ-2015. В Витебской области аккредитованы 170 национальных наблюдателей

У Віцебскай вобласці тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта акрэдытаваны 170 нацыянальных назіральнікаў, паведамілі ў абласной камісіі.

Па аператыўных даных на 31 жніўня, найбольшую колькасць назіральнікаў акрэдытавалі раённыя камісіі - 81 чалавек, участковымі акрэдытавана 55, а таксама ў Віцебску раённымі камісіямі - 27, у Наваполацку гарадской камісіяй - 5 чалавек, акрэдытацыю абласной камісіі атрымалі 2 назіральнікі.

Пры гэтым абсалютную большасць вылучэнцаў складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў - 153 чалавекі. Найбольш актыўна вылучаюць назіральнікаў Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў (57 чалавек), Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (35 чалавек), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (26 чалавек), "Белая Русь" (16 чалавек), РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (7 чалавек).

Што тычыцца палітычных партый, то яны пакуль не праяўляюць актыўнасці - акрэдытаваны толькі 5 іх прадстаўнікоў (4 ад Камуністычнай партыі Беларусі, адзін ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці). Адзінага назіральніка вылучыў працоўны калектыў і 11 - грамадзяне шляхам падачы заяў.

Алена Ціханава, БЕЛТА.