ВЫБАРЫ-2015. У Віцебскай вобласці акрэдытавана больш за 4,7 тыс. нацыянальных назіральнікаў

ВЫБОРЫ-2015. В Витебской области аккредитованы более 4,7 тыс. национальных наблюдателей

У Віцебскай вобласці тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Беларусі акрэдытавана 4 тыс. 761 нацыянальны назіральнік, паведамілі ў абласной камісіі.

Найбольшую колькасць назіральнікаў зарэгістравалі ўчастковыя камісіі - 4 тыс. 622 чалавекі, раённыя - 102. У Віцебску раённымі камісіямі зарэгістравана 27 чалавек, у Наваполацку гарадской камісіяй - 5, акрэдытацыю абласной камісіі атрымалі 5 назіральнікаў.

Пры гэтым абсалютную большасць вылучэнцаў складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў - 3 тыс. 504 чалавекі. Найбольш актыўна вылучаюць назіральнікаў Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (1 тыс. 178 чалавек), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (672), РГА "Белая Русь" (580), Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў (576), Беларускі саюз жанчын (204). Сваіх прадстаўнікоў для назірання за выбарамі дэлегуюць РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і іншыя грамадскія аб'яднанні.

Палітычныя партыі вылучылі ў назіральнікі 368 сваіх прадстаўнікоў (Камуністычная партыя Беларусі, Беларуская аграрная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці), працоўныя калектывы вылучылі 200 чалавек, ад грамадзян шляхам падачы заяў акрэдытавана 689 чалавек.

Алена Ціханава, БЕЛТА.