ВЫБАРЫ-2016: Конкурс сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ў Віцебскай вобласці перавышае 6 чалавек на месца
Выбаркамы Віцебскай вобласці атрымалі дакументы аб вылучэнні 86 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. "Віцебскай вобласці неабходна выбраць 14 дэпутатаў. Такім чынам, цяпер конкурс у сярэднім па вобласці складае больш за 6 чалавек на месца", - адзначылі ў аблвыбаркаме.
На дадзены момант самая высокая канкурэнцыя ў Віцебску, дзе па чатырох акругах вылучаецца ад 7 да 10 чалавек. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршылася 1 жніўня, цяпер выбарчыя камісіі правяраюць паступіўшыя дакументы, скончыць гэту працу неабходна 11 жніўня. Кандыдатамі ў дэпутаты стануць тыя, хто не дапусціў памылак у прадастаўленых паперах і падаў дакладную інфармацыю. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца з гэтага дня. Што тычыцца спосабаў вылучэння кандыдатур, то большасць (больш за 60 чалавек) былі дэлегаваныя палітычнымі партыямі, звыш 20 чалавек вылучаны грамадзянамі (збор подпісаў), больш за 10 - працоўнымі калектывамі. Некаторыя вылучэнцы скарысталіся адразу некалькімі спосабамі вылучэння. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прызначаны на 11 верасня.
Алена Ціханава - БЕЛТА.