ВЫБАРЫ-2016: У Віцебскай вобласці акрэдытаваны 31 назіральнік за парламенцкія выбары

Выбарчыя камісіі Віцебскай вобласці акрэдытавалі 31 назіральніка за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.

З 31 акрэдытаванага назіральніка тры чалавекі зарэгістраваны ў абласной тэрытарыяльнай камісіі, 28 – у акруговых выбаркамах. Абсалютная большасць назіральнікаў – прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, такіх 27 чалавек. Гэта члены Беларускага Хельсінкскага камітэта, РГА "Белая Русь", БРСМ, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Што тычыцца палітычных партый, то пакуль ад іх акрэдытаваны адзін чалавек – прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі. Яшчэ тры назіральнікі вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заяў.

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання прызначаны на 11 верасня.

Алена Ціханава – БЕЛТА.