ВЫБАРЫ-2016: У Віцебскай вобласці датэрміновае галасаванне пройдзе на 777 участках
Усяго ў рэгіёне ўтворана 819 участкаў для галасавання, але некаторыя з іх будуць працаваць толькі непасрэдна ў дзень выбараў - 11 верасня. Гэта ўчасткі ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя - іх у рэгіёне 41, яшчэ адзін закрыты ўчастак утвораны ў воінскай часці. У Віцебскай вобласці ў спісы для галасавання ўнесена каля 876 тыс. чалавек. Жыхарам рэгіёну неабходна выбраць у парламент 14 дэпутатаў. На месца ў Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 64 кандыдаты.
Датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў стартуе 6 верасня і працягнецца да 10 верасня. З аўторка па суботу ўчасткі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Тыя, хто жадае прагаласаваць загадзя, не абавязаны афіцыйна пацвярджаць прычыны немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання непасрэдна ў дзень выбараў.
Алена Ціханава - БЕЛТА.