ВЫБАРЫ-2016: У Віцебскай вобласці ўтвораны 819 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
На Віцебшчыне ўтвораны 819 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.
У тым ліку ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя будзе працаваць 41 участак для галасавання, 1 участак утвораны ў воінскай часці. Найбольшая колькасць участкаў у Гарадоцкім выбарчым акрузе №21, тут іх - 100, найменшая ў Віцебскім-Чкалаўскім №18 і Наваполацкім №24 - у гэтых акругах будзе дзейнічаць па 34 участкі для галасавання. Поўная інфармацыя аб участках размешчана на сайце Віцебскага аблвыканкама. У Беларусі праходзіць выбарчая кампанія. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў стартавала 3 ліпеня. Рэгістрацыя вылучэнцаў пройдзе з 1 па 11 жніўня. Пасля гэтага пачнецца агітацыя. Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання прызначаны на 11 верасня.
Алена Ціханава - БЕЛТА.