ВЫБАРЫ-2016: У Віцебскай вобласці зарэгістравана 48 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў
У Віцебскай вобласці зарэгістравана 48 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, паведамілі вабласной выбарчай камісіі.
У Віцебскай вобласці паспяхова прайшлі рэгістрацыю ўсе 48 ініцыятыўных груп, якія падалі заявы ў выбарчыя камісіі і маюць намер збіраць подпісы грамадзян у падтрымку вылучэння сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты. Колькасць ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у акруговых камісіях, вар'іруецца ад 7 да 1 (па 7 ініцыятыўных груп у Віцебскай-Чкалаўскай №18 і Віцебскай-Чыгуначнай №19 выбарчых акругах). Што тычыцца асоб, у падтрымку якіх будзе весціся збор подпісаў, то 27 (56,3%) з 48 чалавек, ініцыятыўныя групы якіх прайшлі рэгістрацыю, - беспартыйныя. Сем прэтэндэнтаў у кандыдаты - прадстаўнікі партыі БНФ, пяць - Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", чатыры - Аб'яднанай грамадзянскай партыі, тры - Ліберальна-дэмакратычнай партыі, па адным прэтэндэнту ў кандыдаты прадстаўляюць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) і партыю "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада". У Віцебскай вобласці сфарміравана 14 акруговых і адна абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія. У іх складзе працуюць 195 чалавек - гэта прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, працоўных калектываў і грамадзян. Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання пройдуць у Беларусі 11 верасня.
Алена Ціханава - БЕЛТА.