ВЫБАРЫ-2016: Вылучэнне кандыдатаў у сенатары пройдзе сёння паўсюдна ў Віцебскай вобласці

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пройдзе сёння ў Віцебскай вобласці, паведамілі ў галоўным упраўленні арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама.

У гарадах і раёнах вобласці адбудуцца сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў гарадскіх, раённых Саветаў дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў, на якіх пройдзе вылучэнне кандыдатаў у сенатары. Віцебскай вобласці неабходна дэлегаваць у верхнюю палату парламента 8 чалавек.

Непасрэдна выбары сенатараў адбудуцца на пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню вобласці, якое будзе праведзена ў перыяд з 25 жніўня па 13 верасня. Вынікі выбараў павінны быць канчаткова падведзены не пазней 30 верасня. Савет Рэспублікі - адна з дзвюх палат парламента Беларусі. У яго ўваходзяць 64 чалавекі, пры гэтым 56 чалавек абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае Прэзідэнт Беларусі.

Алена Ціханава - БЕЛТА.