Выбары Прэзідэнта Беларусі адбыліся ў Віцебскай вобласці
19 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся ў Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Святлана Станкевіч.
Паводле даных на 14.00, ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці на ўсіх участках для галасавання колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у выбарах, перавысіла 50-працэнтную мяжу. Бюлетэні на ўчастках для галасавання атрымалі 643 тыс. 314 чалавек, што складае 71,8% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.
У вобласці працуюць 911 участкаў для галасавання, створаны 28 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта, у тым ліку 1 абласная, 21 раённая, 3 гарадскія камісіі працуюць у гарадах абласнога падпарадкавання, 3 раённыя - у Віцебску.-0-