Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі пройдуць не пазней 25 сакавіка 2014 года

Выборы в местные Советы депутатов Беларуси пройдут не позднее 25 марта 2014 года

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі пройдуць не пазней 25 сакавіка 2014 года. Пра гэта ў эфіры праграмы "Актуальны мікрафон" Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выбарчая кампанія пачнецца ў снежні 2013 года. Старшыня ЦВК выказала надзею, што яна пройдзе з улікам паправак у выбарчае заканадаўства, якія разглядаюцца цяпер у парламенце. "Заканапраект прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў. Прычым без істотных заўваг. Я спадзяюся, што ён будзе не толькі своечасова прыняты, але і апублікаваны хаця б за месяц або 20 дзён да прызначэння выбараў, каб усе ўдзельнікі выбарчага працэсу падрыхтаваліся", - сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што мясцовых выбараў змены ў выбарчым заканадаўстве істотна не закрануць. "Усе істотныя новелы датычацца перш за ўсё парламенцкіх выбараў", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Заканапраект "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў, у прыватнасці, прадугледжвае, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павінны будуць праходзіць у адзін тур, а вынікі будуць вызначацца па прынцыпе адноснай большасці. Зменіцца і сістэма камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Да Цэнтрвыбаркама, акруговых і ўчастковых камісій дададуцца мінская і абласныя.

Акрамя таго, папраўкі прадугледжваюць адмову ад бюджэтнага фінансавання на агітацыйныя выдаткі кандыдатаў. Сродкі павінны будуць перадавацца мясцовым тэрытарыяльным і акруговым выбаркамам, каб яны выраблялі інфармацыйныя буклеты і рассылалі іх выбаршчыкам разам з запрашэннем наведаць участак для галасавання. Аднак за кандыдатамі ў дэпутаты і прэзідэнты будзе захавана права на бясплатнае выкарыстанне дзяржаўных СМІ для перадвыбарных выступленняў, дэбатаў і апублікавання праграм.

Плануецца таксама, што будзе павялічаны дапушчальны памер асабістых фінансавых фондаў для кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду з 3 тыс. да 9 тыс. базавых велічынь (адзін базавы цяпер роўны Br130 тыс.). Прадугледжваецца, што фінансавыя фонды будуць і ў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Змены не закрануць толькі гранічна дапушчальныя памеры фондаў, якія могуць фарміраваць кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў - 1 тыс. базавых велічынь.

Падчас выбарчых кампаній і кампаній па рэферэндуме будзе забаронена заклікаць да зрыву, адмены або пераносу тэрмінаў правядзення выбараў або рэферэндуму. Іншымі словамі, забараняецца байкот выбараў. Яшчэ адно прапанаванае новаўвядзенне - кандыдат у дэпутаты не можа быць адначасова даверанай асобай у іншага кандыдата. Лідзія Ярмошына нагадала, што такія прэцэдэнты мелі месца падчас выбараў у парламент у 2012 годзе і негатыўна адбіваліся на ўмовах перадвыбарнай гонкі.