Выбары ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў пройдуць у 60 акругах
Рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 14 верасня 2017 года №220 устаноўлена, што ў рэгіёне падчас выбараў у абласны Савет дваццаць восьмага склікання будзе ўтворана 60 акруг. Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу – 14 569 чалавек.
Рашэнне прынята на падставе ч.4 арт.15 Выбарчага кодэкса. Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Віцебскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прымаюцца ў будынку Віцебскага аблвыканкама (г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, кабінет №15) у працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.