Выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі праходзіць ва Ушачах

У Беларусі выбудавана дакладная сістэма ў рабоце са зваротамі грамадзян. Такое меркаванне выказала сёння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі, прысвечаным падвядзенню вынікаў правядзення адзінага дня выязных прыёмаў грамадзян у Віцебскай вобласці.



Паводле яе слоў, ніводная краіна ў свеце не можа параўнацца з Беларуссю ў гэтай рабоце. Прамыя тэлефонныя лініі, асабістыя прыёмы грамадзян, інфармацыйныя сустрэчы ў калектывах, дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя – у рабоце з людзьмі прымяняецца шмат розных форм. Аднак актуальнасць яе з цягам часу не змяншаецца:

- Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка вельмі сур'ёзна ставіцца да гэтых пытанняў. Мы з вамі надзелены асаблівымі паўнамоцтвамі ў гэтай сферы і павінны заўсёды чуць людзей. У гэтай дзейнасці не павінна быць фармалізму і абыякавасці.

Разам з гэтым Наталля Качанава звярнула ўвагу на той факт, што на месцах па шэрагу прычын выбудаваная сістэма не прыносіць належнага эфекту:

- Таму на месцах мы павінны актыўна ўключацца ў гэту работу. Наша задача – дайсці да ўсіх праблем, нават калі яны здаюцца нязначнымі. Бо для нашых людзей яны важныя. Трэба ісці да канца, каб дапамагчы кожнаму. Да гэтых пытанняў трэба ставіцца вельмі сур'ёзна.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што штогод у розныя органы ўлады звяртаюцца каля 1 млн. грамадзян. У Савет Рэспублікі за першае паўгоддзе паступіла каля 4 тыс. зваротаў. «Гэта сведчыць аб даверы грамадзян. Гэта добра. Але ў той жа час і кажа пра тое, што дадзеныя пытанні вельмі хвалююць заяўнікаў», - падкрэсліла яна.



Акtyўнасць насельніцтва падштурхнула да пошуку новых форм і метадаў у гэтай рабоце. Так быў распрацаваны новы алгарытм – адзіны дзень выязных прыёмаў грамадзян. Упершыню ён быў апрабаваны ў Мінскім раёне. Віцебская вобласць стала другой. Сенатары працавалі 22 ліпеня ў 13 раёнах паўночнага рэгіёну. У наступны раз такі зрэз запланаваны ў Мінску. «Такая форма работы дазваляе выкрышталізаваць найбольш актуальныя для нашых грамадзян пытанні», - падкрэсліла Наталля Качанава.

Касаючыся вынікаў па ВВіцебскай вобласці, старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што ў рэгіёне зроблена нямала, аднак ёсць пытанні, якія патрабуюць увагі. Яшчэ адзін важны момант тычыцца пытанняў, якія павінны вырашацца мясцовымі органамі ўлады. Іх паступіла ўчора больш за ўсё:

- Куды б чалавек не звяртаўся, практычна ўсе пытанні можна вырашыць на месцах. Так, ёсць глабальныя, але іх няшмат. Учарашні прыём паказаў, што мясцовыя органы ўлады могуць на сваім узроўні дапамагчы людзям.



У якасці прыкладу Наталля Качанава прывяла наступную лічбу: 30% зваротаў грамадзян, якія запісаліся на прыём, удалося вырашыць да пачатку прыёму. І гэта ў чарговы раз даказвае, што мясцовыя ўлады павінны ўважлівей ставіцца да пытанняў людзей, глыбока ўнікаць у сутнасць закранаемых пытанняў, нават калі яны тычацца рэспубліканскіх органаў улады.

Наталля Качанава па

падкрэсліла адказнасць прадстаўнікоў органаў улады, сенатараў і дэпутатаў за праводзімую работу са зваротамі грамадзян:


- Нельга дапускаць фармалізму, бо гаворка ідзе пра давер да ўлады, справядлівае стаўленне да людзей, якога заўсёды патрабуе Прэзідэнт.



ata-modal-src="/upload/iblock/9c6/9c6108de42d019a8e029b6b932e965b1.JPG" src="https://www.sb.by/upload/resize_cache/slam.image/iblock/9c6/855_2000_1/9c6108de42d019a8e029b6b932e965b1.JPG" title="" width="820"/>