«Выязны заапарк» будзе гастраляваць па школах і дзіцячых садках Віцебска

4 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Новы адукацыйны праект пад назвай "Выязны заапарк" арганізуе ў новым навучальным годзе Віцебскае абласное аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара аб'яднання Надзея Ягорава. Па сутнасці, "Выязны заапарк" з'яўляецца адукацыйна-пазнавальнай праграмай, з якой будзе выступаць у школах і дзіцячых садках абласнога цэнтра творчы калектыў аб'яднання. У прадстаўленнях будуць удзельнічаць Факусіснік і Незнайка, а таксама больш за 10 сапраўдных жывёл з жывога кутка аб'яднання: трус, папугай, чарапаха, хамячок і нават залатая рыбка. Праграма разлічана на 40 хвілін, на працягу якіх допытлівыя педагогі ў гульнявой форме раскажуць дзецям пра жывёл, пра правілы догляду за імі, іх кармлення і г.д. Асноўная мэта праекта - у даступнай і гульнявой форме данесці да падрастаючага пакалення інфармацыю пра братоў нашых меншых, выхоўваць любоў і беражлівае стаўленне да прыроды, экалагічную культуру. Прэзентацыя праекта адбудзецца ў рамках абласнога тыдня пазашкольніка, які стартуе 5 верасня на базе абласнога аб'яднання. На працягу 6 дзён для навучэнцаў сярэдніх школ будуць арганізаваны экскурсіі па творчых лабараторыях аб'яднання, гульнявыя праграмы "Скарынка імёнаў жывёл", "Я - эколаг", "Аграномам быць няпроста", майстар-класы па вырабе букетаў і вырабаў з прыроднага матэрыялу. Школьнікі стануць удзельнікамі гарбатнай дэгустацыі ў фітабары. Педагогі правядуць прэзентацыю гурткоў, якія дзейнічаюць пры аб'яднанні. У новым навучальным годзе пры абласным аб'яднанні па пазашкольнай рабоце будуць працаваць амаль 680 гурткоў па 36 напрамках.-0-