Выязныя брыгады для дапамогі самотным пажылым людзям у аддаленых вёсках арганізуе Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа
Апрабаваць новую форму працы грамадскія актывісты плануюць на тэрыторыі Віцебскага раёна, у прыватнасці, у суражскай зоне, найбольш аддаленай ад абласнога цэнтра.
У штаце мабільнай брыгады – медсястра, прадстаўнікі грамадскай арганізацыі, а таксама адвакатуры. Чатыры разы на тыдзень яны будуць выязджаць у вёску, каб аказаць неабходную дапамогу самотным і самотна пражываючым пажылым людзям.
Праект ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа – даўніх партнёраў прыдзвінскіх калег. Пры паспяховай рэалізацыі плануецца стварыць выязныя брыгады і на базе іншых раёнаў.
У цяперашні час прапрацоўваюцца арганізацыйныя пытанні, складаецца графік выездаў, вызначаюцца прыпыначныя пункты. Курсіраваць па Віцебскім раёне машына пачне з наступнага года.
Дарэчы, падобная форма дзейнасці прыдзвінскім грамадскім актывістам ужо знаёмая, праўда, на прыкладзе працы з ВІЧ-інфікаванымі, яны наведвалі неспрыяльныя па эпідэміялагічнай сітуацыі раёны. Аднак улічваючы, што на Віцебшчыне 24% насельніцтва – людзі старэйшыя за 65 гадоў, прычым большасць з іх пражывае ў сельскай мясцовасці, абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа вырашыла развіваць напрамак па аказанні дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян, укараняючы інавацыйныя формы працы.
Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"